грузавое судна для перавозкі сухіх грузаў і вадкіх у тары. Адрозніваюць С.с. для штучных грузаў (перавозяць іх у стосах, пачках, цюках, бочках, скрынях) і навалачных грузаў (навалам і насыпам).
Да С.с. адносяцца рэфрыжэратары, лесавозы, грузавыя паромы, ліхтэравозы, кантэйнерныя судны і інш. Бываюць самаходныя і несамаходныя. Грузы на С.с. размяшчаюцца ў трумах, твіндэках і дыптанках, штучныя грузы — на верхняй палубе. Пагрузка-выгрузка робіцца праз грузавыя люкі верхняй палубы або праз бартавыя, насавыя і кармавыя адтуліны. Грузападымальнасць марскіх С.с. да 200 тыс.т, рачных да 8 тыс.т.